Государственное учреждение образования "Детский сад № 17 г. Борисова"
телефон: 94 27 24
email: sad17@rooborisov.by
222514, г. Борисов, ул. Морозова, 81

"Слова да слова - родная мова"

20.02.2026
"Слова да слова - родная мова"

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячым садку прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.


 У мерапрыемствах прынялі ўдзел выхаванцы, педагогі, бацькі выхаванцаў.

Дзеці чыталі вершы , слухалі песні, гулялі ў гульні, адгадвалі беларускія загадкі, знаёміліся з беларускімі казкамі і скарагаворкамі.  Педагогі падкрэслівалі  мілагучнасць роднай мовы. Гульнявыя практыкаванні “Кот у мяшку”,  “Назаві адным словам”, “Наадварот”, “Выправі памылкі" былі накіраваны на павышэнне цікавасці дзяцей да роднай мовы.

Хвілінка беларускай моды прайшла у старшай групе "Пчолка".

 Педагагічным работнікам была  прапанавана  QR- тэка “Слова да слова - родная мова”. Неабходна сабраць як мага больш QR- кодаў, пазнаеміцца з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтау пра мову.  

QR- тэка  аудыёказак на беларускай мове прапанавана бацькам выхаванцаў групы "Рамонак"

 

Версия сайта для слабовидящих