Сення выхаванцы малодшай групы "Ромашка" размаўлялі аб самым блізкім і дарагім чалавеку - аб матулі. Выхаванцы сярэдняй групы прыйшлі ў госьці да малодшых і расказалі ім пра тое, як клапоцяцца аб іх матулі.
У сярэдняй групе "Колокольчик" дзеці знаёміліся са словамі "стары", "дзіця". Шукалі ў малюнках да казак выявы бабулі, дзядулі, дзіцяці .
"Скарбонка роднага слова" у старшай групе "Пралеска" папоўнілася словамі "чарга", "торба", "рэшта". І замацавалі гэтыя словы праз дыдактычную гульню "Магазін"
21 кастрычніка у старшай групе "Пралеска" дзеці знаеміліся з творамі Івана Муравейкі. Бацькам выхаванцаў былі прапанаваны творы для сумеснага чытання дома