Сёння дашкольная ўстанова №17г.Барысава сустракала гасцей. У рамках чарговага пасяджэння раённага метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі малодшых груп педагогі прадставілі панараму вопыту па тэме: “Сістэма работы па рэалізацыі зместу адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі”.
Аб актуальнасці дадзенай тэмы поведаміла кіраўнік РМА Забалоцкая А.А.
Музычная фотазамалеўка “Беларусь – мая Радзіма!” настроіла ўдзельнікаў на зносіны на роднай мове, стварыла добры настрой.
Аб павышэнні выхаваўчай каштоўнасці беларускай мовы ў фарміраванні грамадзянскай і патрыятычнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту паведаміла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад №17г.Барысава” Галадок Р.М. Яна звярнула ўвагу на неабходнасць выхавання ў дзяцей павагі да роднай мовы, пачуцця гонару за сваю мову. Падкрэсліла, что задача навучання дзяцей беларускай мовай з'яўляецца часткай грамадзянска - патрыятычнага выхавання дзяцей. Звярнулася да нарматыўных дакументаў, у якіх падкрэслена неабходнасць і важнасць гэтай работы ў дзіцячым садку.
Слухачам былі прапанаваны адкрыты прагляд заняткаў па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у 2 малодшай групе (выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Дзіцячы сад №17г.Барысава Хаміцэвіч А.І.,) і відэапрагляд фрагментаў нерэгламентаваных відаў дзейнасці ў малодшых групах (выхавальнікі і спецыялісты Лосева В.Г., Шумская А.В., Руба Т.П., выхавацелі дашкольнай адукацыі, Лосік А.Л., кіраунік фізічнага выхавання).
Свой вопыт работы аб выкарыстанні гульнявых метадаў у рабоце з дзяцьмі малодшага ўзросту прадставіла Руба Т.П., выхавальнік дашкольнай адукацыі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Дзіцячы сад №17 г.Барысава”.
Аб важнасці ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з бацькамі ў дадзеным напрамку паведаміла педагог-псіхолаг ДУА “Дзіцячы сад №17г.Барысава” Сярко І.М.. Калегам быў прадстаўлены відэаагляд “Па старонках бацькоўскага чэленджа “Чытаем разам”.
QR-віктарыну “Знакамітыя беларусы” падрыхтавала і правяла са слухачамі Чавус А.У., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад №17г.Барысава” . У ходзе віктарыны ўспомнілі славутыя імены землякоў, якія праславілі беларускую зямлю