Ва установе адукацыі “Дзіцячы сад №17г.Барысава” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Педагогi,выхаванцы, бацькі далучыліся да свята.
Ва ўсiх узроставых групах прайшли тэматычныя заняткi "Мова мая - самая лепшая".
Выхаванцы першай малодшай групы сустрэліся з героямі беларускіх народных казак . У старшай групе "Непаседы" была арганізавана гульня "Чароўны куб казак". Выхаванцы групы "Верабейкі"
вялі размову на роднай мове ў міні -музеі "Беларуская хатка. " На музычных занятках таксама гучалi беларускiя творы.
Бацькі вывхаванцаў групы "Пчолка" прынялі ўдзел у акцыі "Любімыя словы на беларускай мове". Выхавацелі падрыхтавалі для бацькоў рэкамендацыі, парады "Скарбы роднай мовы"
Зацікаўленасць, добразычлівасць панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.