Сення ва усiм свеце - Дзень роднай мовы. Выхаванцы, педагогi i бацькi дзiцячага садка №17г.Барысава таксама далучылiся да свята
Ва установе адукацыі “Дзіцячы сад №17г.Барысава” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Ва усiх узроставых групах прайшли тэматычныя заняткi "Мова вершау, песень i казак".
Выхаванцы першай малодшай групы сустрэліся з героямі беларускіх народных казак . У старшай групе дзеці прымалі ўдзел у пастаноўцы тэатра тантамарэсак "Зайкава хатка". На музычных занятках гучалi беларускiя творы.
Для бацькоў старшай групы была арганізавана iнтэрактыуная онлайн-вiктарына "Сцяжынкамi беларускiх казак" , буккросiнг "А у цябе есць кнiжка на роднай мове?". Таксама выхавацелі падрыхтавалі для бацькоў рэкамендацыі, парады "Скарбы роднай мовы"
Зацікаўленасць, добразычлівасць панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.