Государственное учреждение образования "Детский сад № 17 г. Борисова"
телефон: 94 27 24
email: sad17@rooborisov.by
222514, Минская обл, г. Борисов, ул. Морозова, д. 81

Ад прадзедау спакон вякоу нам засталася спадчына

24.11.2023
Ад прадзедау спакон вякоу нам засталася спадчына

Беларускі фальклор - адзін з самых багатых у свеце. Творы народнага фальклору неацэнныя. Фальклор мае ясна выяўленую дыдактычную накіраванасць. Многае ў ім стваралася адмыслова для дзяцей і было прадыктавана народным клопатам аб моладзі - сваей будучыні. Фальклор "абслугоўвае" дзіцяці з самага яго нараджэння. Дашкольная установа працуе над задачай далучэння выхаванцау да беларускай нацыянальнай культуры праз творы дзiцячай мастацкай лiтаратуры i фальклору.


У дзiцячым садку № 17  прайшлi адкрытыя прагляды, мэта якiх прадэманстраваць эфектыуныя формы, метады i прыемы азнаямлення дзяцей з творамi беларускай дзiцячай лiтаратуры i фальклору.

            Гульнi-заняткi  «У госцi да бабулi Алены»  правяла выхавацель Лосева В.Г. у 1 малодшай групе.  Менавiта малыя формы беларускага фальклору (заклiчкi, пацешкi) найбольш спадабаюцца малятам.  

           Лiтаратурная вiктарына «Чароуны свет казак» адбылася у старшай групе «Непаседы» (выхавацель Шумская А.В.). Заданнi вiктарыны патрабалi ад выхаванцау ведання  беларускiх народных казак.

           Кiраунiк фiзiчнага выхавання Лосiк А.Л. правяла  спартыуную забаву «У гульнi гуляем - мову вывучаем». Гаспадыня свята прапанавала  выхаванцам беларускiя  народныя гульнi.   Рэчы з цудоунай торбачкi падказвалi назву гульнi.

           Бабулька- Вяселка  i Несцерка. удосталь пазабаулялi выхаванцау  музыкай, песнямi, загадкамi, лiчылкамi, гульнямi на роднай мове. Кожны з дзяцей праверыу  сябе на  спрытнасць, кемлiвасць.

            Значнасць мерапрыемствау у тым, што праз знаемства з творамi беларускай дзiцячай мастацкай лiтаратуры i фальклору выхоуваецца любоу да свайго роднага кутка, роднай мовы.

 

Версия сайта для слабовидящих